З самага ранку ў Мінску пачаліся прэвентыўныя затрыманні моладзевых актывістаў звязаных з анархісцкім рухам.
Пачынаючы з 7.30 раніцы да актывістаў анархісцкага руху прыходзяць супрацоўнікі праваахоўных органаў па месцы прапіскі і кажуць, што на іх
ёсць фотаробат і іх падазраюць у здзяйсненні цяжкага злачынства. Іх забіраюць і дастаўляюць у РАУСы. Некаторым людзям проста дасылаюць павесткі, каб яны ў 12 гадзін з’явіліся ў РАУС па месцы прапіскі, бо з імі павінны правесці гутарку. Таксама ёсць людзі, якіх проста забіраюць з хаты на якбы прафілактычныя гутаркі.
Актывіст ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» паведаміў, што да яго прыйшлі ў 8.30 супрацоўнікі праваахоўных органаў, казалі, што зараз забіраюць яго ў РАУС Завадскога раёна, бо ў іх ёсць фотаробат, што ён здзейсніў цяжкае злачынства. І справа ў тым, што
гэтых людзей затрымлівалі раней, калі быў здзейснены напад на Расійскую амбасаду і на сайтах анархісцкага і сацыяльнага накірунку быў заклік, каб далучацца на Народнага сходу.





