У Брэсце затрымана кіраўнік рэгіянальнага аддзялення незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Зінаіда Міхнюк. Як паведаміла старшыня Брэсцкага гарадскога аддзялення РЭП Аляксандра Гурына, гэта адбылося прыкладна ў 12.40, калі яны ўдваіх заходзілі ў Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў, месца правядзення Народнага сходу. Да жанчынам падышлі тры супрацоўнікі міліцыі, двое з іх затрымалі Міхнюк. Гурына мяркуе, што затрыманую павезлі ў Маскоўскі РАУС. Зараз на пляцоўцы, дзе плануецца сход, знаходзіцца больш за 50 чалавек. Сярод іх супрацоўнікі міліцыі ў форме і цывільным. Людзі працягваюць падыходзіць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?