У Баранавічах у старым парку прайшоў Народны сход. У ім узялі ўдзел каля ста чалавек. Гарадскія ўлады праігнаравалі запрашэнне грамадзян прыняць удзел у абмеркаванні мясцовых праблем. Затое не праігнаравалі гэтую падзею супрацоўнікі міліцыі, КДБ і журналісты. Удзельнік НС у Баранавічах налічыў 34 відэакамеры. Рэзалюцыя была прынятая, таксама было вырашана правесці другі сход 12 лістапада. Прайшло без затрыманняў, паведамляюць з месца падзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?