Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс «па сутнасьці падтрымаў» ідэю вылучэньня арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру 2012 году.

Літоўскі МЗС адзначае, што разглядае гэтую і іншыя кандыдатуры і зьвяртае ўвагу на тое, што яны павінны быць прадстаўленыя 1-га лютага.

«Прапанова намінаваць Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру прагучала падчас урадавай гадзіны ў Сэйме. МЗС разглядае гэтую, а таксама іншыя кандыдатуры на Нобэлеўскую прэмію. Кандыдатуры павінны быць прадстаўленыя да 1 лютага. Міністар па сутнасьці ідэю падтрымлівае», — сказаў прадстаўнік МЗС Міндаўгас Лашас, перадае DELFI.

Зьвярнуцца да Нобэлеўскага камітэту адносна кандыдатуры Бяляцкага на мінулым тыдні прапанаваў парлямэнтар Вітаўтас Богушыс на дыскусіі, якая тычылася адказнасьці міністраў юстыцыі і замежных спраў за перадачу інфармацыі пра рахункі Бяляцкага афіцыйнаму Менску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?