Беларусь можа атрымаць больш за $9 мільярдаў, калі будуць выкананыя ўмовы, якія датычацца правоў чалавека, дэмакратычных свабод і вольных выбараў, — пра гэта прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў на выбарчым участку ў адным з агульнаадукацыйных ліцэяў Варшавы.

Паліцыі і аховы амаль не было, прэм’ер-міністр вольна меў зносіны з выбарнікамі і прэсай.

Дональд Туск прагаласаваў пасля прэзідэнта Камароўскага, які прыйшоў на выбары з жонкай. Туск быў з жонкай і дачкой. Прэм’ер-міністр не сказаў, за каго прагаласаваў.

У Польшчы ў нядзелю праходзяць парламенцкія выбары: жыхары краіны вызначаюць склад Сойма і Сената.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?