Як сведчыць экзіт-полы, Грамадзянская платформа Дональда Туска займае з вялікім адрывам (каля 40% галасоў) першае месца на выбарах у Польшчы. Аднак гэтая ліберальная партыя не зможа сфармаваць урад самастойна. Як і раней, яна вымушана будзе абапірацца на падтрымку Польскай сялянскай партыі (каля 8% галасоў). Аднак можа скласціся і такая сітуацыя, што патрэбны будзе трэці партнёр.

Нечаканасцю выбараў стаў поспех Руху Палікота (каля 10% галасоў) — эксцэнтрычнага палітыка, які раней уваходзіў у Грамадзянскую платформу, а пасля быў з яе выключаны. Палікота называюць «польскім Жырыноўскім». Але гэта Жырыноўскі наадварот, які займае антыклерыкальныя, ультраліберальныя пазіцыі.
Напрыклад, ён выступае за замену ў школе заняткаў па рэлігіі на заняткі па сэксуальным выхаванні. На адной з прэс-канферэнцый ён выступаў, трымаючы фалаімітатар у адной руцэ і пісталет — у другой. Ён мультымільянер і фінансаваў кампанію з уласных сродкаў. Але яго ўскосна падтрымліваў і цяперашні ліберальны істэблішмент: ягонымі рукамі арганізуюцца атакі на Качынскага.
Асноўная партыя апазіцыі, «Закон і справядлівасць» Яраслава Качынскага, набірае 30% галасоў і застанецца галоўным апанентам урада Туска.

Вынікі выбараў наўрад ці зменяць польскую палітыку ў дачыненні да Беларусі.

Экс-камуністы, Саюз дэмакратычнай лявіцы, паказалі найгоршы вынік за апошнія дзесяцігоддзі — каля 7% галасоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?