Амерыканцы Томас Сарджэнт і Крыстафер Сімс атрымалі Нобелеўскую прэмію па эканоміцы 2011 года.

У заяве Шведскай акадэміі навук гаворыцца, што прэмія прысуджана ім за эмпірычныя даследаванні аб прычынах і следствах ў макраэканоміцы.

Лаўрэаты прэміі «распрацавалі метады па атрыманні адказаў на пытанні адносна прычынна-следчай сувязі паміж эканамічнай палітыкай і рознымі макраэканамічнымі зменнымі, такімі як валавы ўнутраны прадукт, інфляцыя, занятасць і інвестыцыі», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?