На працягу некалькіх дзён у Мінску адбудзецца шэраг мерапрыемстваў у памяць аб Стыве Джобсе (выканаўчы дырэктар кампаніі Apple пайшоў з жыцця 6 кастрычніка).

Штовечар ад 13 па 17 кастрычніка ў мінскім кафэ-барыCoffee-On (вул. Суражская, 4) будзе дэманстравацца фільм «Піраты Крамянёвай даліны», прысвечаны Джобсу. 14 кастрычніка адбудзецца мемарыяльны рок-канцэрт «Steve Jobs Day: Размаўляйце аб Стыве». Чакаецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел «J: Мoрс», «Ляпіс Трубяцкой», Лявон Вольскі, «Дай дарогу», Пётр Клюеў, GF. Frederic, MEDUZA, The Toobes, «Разбітае сэрца пацана», IQ48, Sub Rosa Dictum, Green Pepper, Lite Sound, The Stokes, Dali, Akute і «Нестандартный вариант». Запрошаны беларускія прадстаўнікі Apple.

Арганізатары канцэрта рыхтуюць прэзентацыю пра жыццё Стыва Джобса. Кожны ахвотны зможа зрабіць бодзі-арт альбо прыдбаць значок. Паводле слоў ініцыятара мерапрыемстваў Ільі Шыманскага з гурту A.S.S, канцэрт і паказы фільма маюць выключна дабрачынны характар.

«Стыў Джобс — вялікі чалавек для ўсіх нас, гэта сапраўдны гуру камп`ютарных тэхналогій. Яго смерць — вялікая страта для ўсяго свету, — адзначыў БелаПАН Ілья Шыманскі. — Нашу ініцыятыву падтрымалі розныя людзі і арганізацыі. І ніхто не адмовіў. Стыў Джобс — сапраўды вялікі чалавек, які яднаў людзей незалежна ад палітычных поглядаў і сацыяльнага статусу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?