Часопіс «ПрайдзіCвет» і Ініцыятыўная група «Kate&Osia» абвяшчаюць Конкурс перакладу са славянскіх моваў (балгарская, чэшская, харвацкая, сербская, украінская, славацкая, польская, руская) на беларускую.
Для перакладу прапаноўваюцца апавяданні наступных аўтараў:
• Елена Алексиева, Алек Попов (Балгарыя);
• Jan Balaban, Hana Pachtova (Чэхія);
• Olja Savicevic Ivancevic (Харватыя), David Albahari (Сербія);
• Таня Малярчук, Олег Шинкаренко (Украіна);
• Jana Benova, Vaclav Pankоvcin (Славакія);
• Natasza Goerke, Wojciech Kuczok (Польшча);
• Татьяна Замировская, Кирилл Дубовский (Беларусь, руская мова).
Умовы конкурсу:
Удзельнічаць могуць усе ахвотныя.
Усе тэксты, прапанаваныя для перакладу, можна спампаваць на старонцы часопіса «ПрайдзіСвет»
Кожны ўдзельнік можа выбіраць, з якой мовы, якога аўтара і якія апавяданні ён будзе перакладаць (моваў, аўтараў і апавяданняў можа быць некалькі).
Апошні тэрмін для адпраўкі перакладаў — 4 снежня 2011 г. у 23 гадзіны 45 хвілін. Пераклады дасылайце на [email protected], пазначыўшы ў тэме «Ператвор». У е-мэйле пазначце, калі ласка, сваё імя і прозвішча, горад/вёску, прафесію/навучальную ўстанову.
Паважанае і кампетэнтнае журы не будзе да абвяшчэння вынікаў ведаць удзельнікаў конкурсу, бо кожны з удзельнікаў атрымае шыфр.
Пераможцаў чакае слава! А таксама публікацыі, прызы і павага ўдзячных чытачоў.