Падставай для звароту ў суд стаў сюжэт, прысвечаны Народнаму сходу, які быў паказаны ў праграме «В центре внимания» 9 кастрычніка ў эфіры Беларускага тэлебачання.

У сюжэце сцвярджалася, што на падрыхтоўку і правядзенне Народнага сходу Віктар Івашкевіч прасіў грант у памеры 340 тысяч долараў. Заяўку на атрыманне грошай Івашкевіч быцам бы накіраваў на імя дырэктара фонда Маршала Йорга Форбрыга.

Сам Івашкевіч называе гэтую інфармацыяй лухтой.



— Заяўкі на 340 тысяч долараў не было ў прыродзе. Гэта поўная лухта. Па БТ маглі сказаць што заўгодна, назваць нейкія астранамічныя сумы, як гэта рабілася пасля прэзідэнцкіх выбараў. Падобныя сюжэты — спроба дыскрэдытаваць. Паказаць, што ўсё, што супраць улады, робіцца за грошы, нехта іх бярэ, іншым не дае… Да гэтага нельга ставіцца сур’ёзна.

Івашкевіч сказаў, што сёння параіцца з юрыстамі і будзе падаваць у суд на Белтэларадыёкампанію.



Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?