Нагадаем, што на мінулым тыдні Лукашэнка чарговы раз адзначыў, што ў краіне няма годнай мастацкай літаратуры. Мікалай Чаргінец жа лічыць, што той не да канца інфармаваны ў беларускай літаратуры.

— Калі гаворка вядзецца пра спорт, там ёсць дэвіз «галоўнае не перамагчы, а галоўнае — удзельнічаць». Але трэба ж імкнуцца быць першым. Безумоўна. І мы падтрымліваем такі падыход. Мы не хвалімся, а адзначаем асобныя поспехі нашых пісьменнікаў і лічым, што Саюз пісьменнікаў павінен гадаваць больш талентаў і выйсці на сусветныя ўзроўні нашых твораў. Канечне, у нас больш не будзе ні «Паднятай цаліны», ні «Вайны і міру». Ужо ў Беларусі сваю «Паднятую цаліну» і «Вайну і мір» напісалі, калі браць творы і Танка, і Шамякіна, і Быкава. Цяпер час іншы.

Прэзідэнт ставіць планку, да якой павінны цягнуцца пісьменнікі Беларусі.

І правільна робіць. Тым больш ведаючы характар пісьменніка,

Калі нашага брата хваліць, дык ён пачне толькі гарэлачку папіваць, лічачы, што ўжо лунае на аблоках.

Падтрымліваем, заклікаючы кожнага пісьменніка крытычна ацэньваць свой твор. Іншы бывае прынясе кнігу і просіць: «Перадайце прэзідэнту, няхай пачытае». А праз пяць дзён патэлефануе і пытаецца, ці прачытаў той яго кнігу. Таму і мы не хочам сказаць, што трымаем бога за бараду. Будзем намагацца пісаць лепш кнігі. І будзем дапамагаць нашым талентам гэта рабіць.

Нам што, прэзідэнт перашкаджае пісаць? — Не перашкаджае.

Мы ўжо абмяркоўвалі, каб тыя, хто адказвае за пытанні літаратуры, хаця б зрэдку рыхтавалі для главы дзяржавы адпаведны даведачны матэрыял аб тым, што робіцца ў нашай літаратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?