Агульная колькасць абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі складае 10 510 000.
Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Андрэй Сабораў.

Паводле яго слоў, на айчынным рынку сотавай сувязі 46,07% долі належыць кампаніі «МТС», якая налічвае па стане на 1 кастрычніка 4,843 млн абанентаў. За ёй ідзе ЗП «Вэлкам» з доляй рынку 41,91% і 4,406 млн абанентаў. На трэцім месцы знаходзіцца ЗАТ «БеСТ» з доляй рынку 11,9% і 1,251 млн абанентаў. Замыкае чацвёрку СП «Белсел», доля якога на рынку сотавай сувязі складае каля 0,1%, або прыкладна 10 тыс. абанентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?