Блогер avmalgin выклаў у сваім LiveJournal запіс, на якім лідар рок-гурта «Машына часу» Андрэй Макарэвіч выконвае песню «К нам в Холуёво приезжает Путин», у ёй ідзе гаворка пра тое, як правінцыйны горад рыхтуецца да прыезду прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна. Да гэтага Макарэвіч раскрытыкаваў рашэнне з’езда «Адзінай Расіі» вылучыць кандыдатам у прэзідэнты дзейнага прэм’ера.

«Наш путь к вершинам бесконечно труден / то лбом об стену, то наоборот / к нам в Холуёво приезжает Путин / чтобы увидеть как живёт народ», — спявае Макарэвіч у новай песні.

«Бомжей свезли на нары у параши / с центральных улиц выгребли навоз / всех школьников одели в форму „наших“ / на всякий случай, вдруг задаст вопрос… Всю ночь „менты“ решали оргвопросы / друг другу наступая на мозоль / и до крови дрались единороссы / кому встречать и подносить хлеб-соль… Кому смешно, а вышло не до смеха / элита на перроне собралась / вот только Путин так и не приехал / а жизнь уже почти что задалась», — гаворыцца ў песні.

Яе запіс быў зроблены на радыёстанцыі «Наша радыё» праз некалькі дзён пасля з’езду партыі «Адзіная Расія», на якім прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў вылучыць Пуціна кандыдатам у прэзідэнты ў 2012 годзе.

«Мне не вельмі падабаецца ўсё, што адбываецца сёння. Нам ужо расказалі, хто ў нас будзе прэзідэнтам.
Справа не ў Пуціне, а ў тым, што ёсць адчуванне, што нас пазбаўляюць рэшткаў права выбару», — сказаў ён.

У сераду стала вядома, што гітарыст «Чайфа» Уладзімір Бегуноў праспяваў на прэс-канферэнцыі песню «Козявка», прысвечаную тэлеканалу НТВ.

Музыка вырашыў яе праспяваць пасля таго, як убачыў фільм «Няправеднае дзела», прысвечаны кіраўніку фонду «Горад без наркотыкаў» Яўгену Ройзману. У фільме змагар з наркотыкамі, які пачаў супрацоўнічаць з партыяй «Правае дзела», быў прадстаўлены як крымінальнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?