postimees.ee

postimees.ee

Днём 14 кастрычніка на поўначы Беларусі пройдзе мокры снег. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 1 да плюс 5°С, днём яна складзе +3–8°С, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У суботу дадатковая порцыя халоднага паветра абумовіць у Беларусі нізкія тэмпературы: ноччу будзе ад -4 градусаў марозу да 3°С цяпла, днём — плюс 1–8°С. У многіх раёнах пройдуць ападкі ў асноўным у выглядзе мокрага снегу.

Месцамі па краіне ўсталюецца снежны полаг вышынёй да 1 cм

У нядзелю, 16 кастрычніка, умовы надвор’я будуць яшчэ знаходзіцца пад уладай халоднага антыцыклону.

Тэмпература паветра ў

начныя гадзіны будзе вагацца ад 0 да мінус 5°С, а на тарфяніках Палесся тэмпература панізіцца да мінус 6–8°С.
Днём будзе +1–8°С.

У першыя дні наступнага тыдня Беларусь будзе знаходзіцца ва ўладзе халоднага антыцыклону. Сярэднедзённы тэмпературны рэжым будзе на 2–5 градусаў ніжэйшы, чым кліматычная норма для гэтага часу года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?