Малады д’Артаньян пакінуў родны дом і адправіўся ў Парыж, спадзеючыся на месца ў палку мушкецёраў. Выпадкова ў адзін дзень ён пакрыўдзіў адразу трох мушкецёраў — Атоса, Партоса і Араміса — і атрымаў ад усіх траіх выклікі на дуэль. Але яна была перапыненая з’яўленнем гвардзейцаў кардынала. Д’Артаньян і мушкецёры перамаглі іх і сталі сябрамі. Цяпер яны павінны спыніць злога кардынала Рышэлье, сутыкнуцца з герцагам Бэкінгемам і здрадніцай Міледзі Вінтэр.
Вось, бадай, і ўсё, што засталося ў
новым фільме Пола Андэрсана«The Three Musketeers» ад сюжэту Дзюма.
Увесь астатні час займаюць бойкі, спецэфекты, сцэны кахання, палёты на дырыжаблях і Міла Ёвавіч у ролі Міледзі.
У якасці бонуса для дзяўчат — Тыль Швайгеру ролі... графа Каліостра.