у якім будуць прадстаўлены экспанаты ўсіх відаў і жанраў беларускіх рамёстваў. Аб гэтымна прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі.

«У Беларусі ёсць усе падставы для адкрыцця такога музея. Дастаткова і твораў народнага мастацтва, і носьбітаў рамесных традыцый», — дадаў Тадэвуш Стружэцкі.

Нацыянальны музей народнага мастацтва ўвойдзе ў комплекс будынкаў, якія ў выніку павінны трансфармавацца ў першы ў Беларусі музейны квартал накшталт маскоўскага, амстэрдамскага і венскага. Міністэрства культуры Беларусі плануе пабудаваць яго ў Мінску за 2011–2017 гады.

Квартал будзе створаны на базе Нацыянальнага мастацкага музея па перыметры вуліц Кірава, Леніна і Маркса.
Канцэпцыю праекта адобрыла кіраўніцтва краіны.

Спецыялізаваных музеяў народнага мастацтва ў Беларусі налічваецца каля дзесяці, у тым ліку Музей старадаўніх народных промыслаў і тэхналогій «Дудуткі». Акрамя таго, раздзелы народнага мастацтва ёсць ва ўсіх раённых, абласных краязнаўчых, Нацыянальным гістарычным і Нацыянальным мастацкім музеях.

Гарбарства, ганчарнае, бандарнае, лубяное, ткацкае, кавальскае, валюшнае рамёствы зпрадвеку працвітаюць у Беларусі. Для таго, каб яны не зніклі, працуюць школы рамёстваў, у якіх дзяцей навучаюць майстры-рамеснікі. Толькі ў Брэсцкай вобласці больш за 30 такіх школ. На базе школы ганчарства ў вёсцы Гарадная Столінскага раёна ў 2012 годзе будзе праведзены Міжнародны пленэр ганчароў.

Як адзначыў старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута, папулярны сёння агратурызм неабходна накіроўваць у рэчышча супрацоўніцтва з мясцовымі рамеснікамі, якое абавязкова будзе ўзаемавыгадным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?