На рынку наяўнай валюты працягваецца рост каціровак амерыканскага долара.

На 16.30 13 кастрычніка курс продажу долара ў абменных пунктах камерцыйных банкаў у Мінску склаў ад 9.250 («Тэхнабанк») да 10.300 рублёў («Хоўм крэдыт банк»). Днём раней мінімальны курс продажу раўняўся 8.950 («Франсабанк»), максімальны — 10.000 («Хоўм крэдыт банк»).

Курсы куплі долара ўзраслі з 8.500 (у пяці банках) — 8.850 («Масква-Мінск») да 8.600 («Белрасбанк») — 9.100 («Абсалютбанк», «Белінвестбанк», «Белгазпрамбанк», «Мінскі транзітны банк», «Сомбелбанк»). У другой палове дня максімальныя курсы куплі павышаліся да 9.200 («Цэптэр-банк») — 9.210 рублёў («Хоўм крэдыт банк»), але затым знізіліся.

За апошнія два дні сярэдні курс куплі ўзрос на 823 рублі (11 кастрычніка — 8.164, 12-га — 8.671, 13-га — 8.987), або на 10,08%, продажу — на 1.000 (8.512, 9.169 і 9.512), або на 11,75%, пры павелічэнні курсу долара на дадатковай гандлёвай сесіі БВФБ на 790 рублёў (8.220, 8.710 і 9.010), або на 9,61%.

Розніца паміж сярэднімі курсамі куплі і продажу павялічылася з 4,26% да 5,84% (348, 498 і 525 рублёў). 13 кастрычніка маржа вагалася ад 200 («Абсалютбанк») да 1.250 рублёў («Хоўм крэдыт банк»).

У папулярным абменным пункце банка Citadele на чыгуначным вакзале Вільні крос-курсы долара ўзраслі з 7.530–8.330 вечарам 11 кастрычніка да 7.700–9.250 рублёў з 16.15 13 кастрычніка.

У латвійскім філіяле шведскага банка SEB долар купляюць па 6.735 і прадаюць у 5,1 разу даражэй — па 34.473 беларускага рубля. Яшчэ ў адным банку Латвіі Norvik курс куплі роўны 8.161, продажу — 28.667 рублёў, у банку Rietumu — 9.200 пры куплі і 9.700 пры продажы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?