Чарговыя статыстычныя выкладкі Нацбанка прымушаюць эканамістаў схапіцца за галаву. За месяц рублёвая маса пашырылася ажно на 9%. Па стане на 1 верасня яна складала 35,42 трыльёна, а на 1 кастрычніка было ўжо 38,64 трыльёна.

Спадзяванні, што ўлады абмяжуюць рост грашовай масы, аказаліся марнымі.

Праца грашовага станка прывядзе да чарговага скачку інфляцыі.

Што да наяўных рублёў у звароце, то іх стала больш на 15%. Лічба даволі чаканая, калі ўлічыць што

праз знакамітыя «500 тысяч» на руках у беларусаў апынуліся нічым не забяспечаныя 1,7 трыльёна.
У выніку зварот наяўных павялічыўся з 6,71 трыльёна на пачатак верасня да 7,73 трыльёна на пачатак кастрычніка.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру