22 кастрычніка ў чытальнай зале славянскай філалогіі Віленскага універсітэта ў рамках праекта «Хай радасць з вачэй нашых блісне…» прагучаць песні філаматаў і філарэтаў.
Іх выканаюць бард, паэт, перакладчык, аўтар праекта Аляксей Жбанаў і саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Сяргей Долгушаў. Музычны кіраўнік праекта — Алена Прохарава (Мінск).
У аснове праграмы ляжыць знойдзены музыказнаўцай Святланай Немагай у віленскім архіве рукапісны нотны зборнік, складзены ў 1855 г. Брыгідай Свентажэцкай — жонкай аднаго з лідараў філамацкага руху Т. Зана.
0
0
0
0
0
0