Тозік выступае за павышэнне пенсійнага ўзросту
«Але рабіць гэта трэба так, каб чалавек сам быў зацікаўлены ў пазнейшым сыходзе на пенсію».
Віцэ-прэм’ер урада Беларусі Анатоль Тозік 21 кастрычніка, адказваючы на пытанні журналістаў, заявіў, што ў Беларусі неабходна павышаць пенсійны ўзрост.
Пра гэта піша БелаПАН.
«Але рабіць гэта трэба так, каб чалавек сам быў зацікаўлены ў пазнейшым сыходзе на пенсію», — лічыць ён.
Віцэ-прэм’ер таксама ўдакладніў, што ў Беларусі на 2,5 млн пенсіянераў цяпер прыпадае 4 млн тых, хто працуе. Ён падкрэсліў, што ў будучыні колькасць пенсіянераў будзе павялічвацца, а тых, хто не працуе, — скарачацца.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка з пасланнем да беларускага народа і парламента, заяўляў, што пенсійны ўзрост у Беларусі павышацца не будзе.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ