Ільготы пры паступленні ў ВНУ ў 2012 годзе могуць быць цалкам адмененыя.
Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік, адказваючы на пытанні дэпутатаў падчас сумеснага паседжання палат Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БелТА.

Віцэ-прэм’ер адзначыў, што ў наступным годзе адбудуцца пэўныя змены ў правілах прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У першую чаргу, на яго думку, неабходна адмяніць любыя льготы пры паступленні ў ВНУ. «Адзіным крытэрам паступлення павінныя быць толькі мазгі», — падкрэсліў Анатоль Тозік.

Ён таксама адзначыў, што цяпер у краіне катастрафічна не хапае кваліфікаваных рабочых. Пры паступленні неабходна размяркоўваць абітурыентаў паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і прафесійна-тэхнічнымі вучэльнямі, лічыць віцэ-прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?