Аляксандр Лукашэнка зрабіў сёння шэраг кадравых прызначэнняў. Ён, у прыватнасці, прызначыў Аляксандра Барсукова начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама.

Месца начальніка мінскай міліцыі было вакантным ад 27 чэрвеня 2011 г., калі быў звольнены Леанід Фармагей.

З 4 лютага 2011 года Барсукоў займаў пасаду начальніка дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС Беларусі. Да гэтага ён быў першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі - начальніка ўпраўлення правапарадку МУС Беларусі.

 Тагачасныя начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Аляксандр Барсукоў і старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка топчуць падпаленыя партрэты Лукашэнкі, Дзень Волі, Мінск, 25 сакавіка 2009 г., photo.bymedia.net

***

Таксама Лукашэнка сёння даў згоду на прызначэнне Сяргея Пісарыка старшынём ААТ "СБ Беларусбанк".

Старшынём Ельскага райвыканкама будзе Леанід Пісанік, Хойніцкага -- Аляксандр Ціток, Крычаўскі раён узначаліць Васіль Сысоеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0