21 кастрычніка ў Мінску прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Фота Сяргея Гудзіліна.

19.46

Пачынаюць працаваць недасяжныя ў часе акцыі сайты.

19.42 Фотарэпарцёр НН Сяргей Гудзілін кажа, што ў часе затрымання актывіста міліцыянты надзвычай груба дзейнічалі ў дачыненні да рэпарцёраў: білі на нагах, па фотатэхніцы, штурхаліся.

19.37

На Кастрычніцкай застецца каля 15-20 удзельнікаў акцыі. Людзі пачынаюць разыходзіцца.

19.30

На Плошчы пакуль усё спакойна. Пагрозы падагнаць аўтобус засталіся пагрозамі. На акцыю прыйшлі мамы Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава. Каля іх адразу ж з'явіўся Яўсееў і папярэдзіў, што тут не месца для сустрэч.

19.18

Палкоўнік Яўсееў даў удзельнікам акцыі 2 хвіліны, каб разысціся. Журналістам параіў адысці ў бок і выклікаў па рацыі аўтобус. На Плошчы знаходзіцца каля 50 удзельнікаў акцыі.

19.16

Ад пачатку не працуюць сайты charter97.org, svaboda.org і belaruspartisan.org, а таксама Вконтакте.

19.13

Па словах нашага карэснадэнта, людзі абмяркоўваюць не толькі лёс палітвязняў, але і эканамічную сітуацыю ў краіне. У прыватнасці, рост цэн.

19.09

Пачаліся затрыманні. Людзі адбілі аднаго з маладых людзей, якога схапілі асобы ў цывільным. Успыхнула кароткая бойка. Другога адбівалі да самага мікрааўтобуса, але не здолелі. Гэта Аляксандр Валанцэвіч, актывіст «Еўрапейскай Беларусі». Жанчына паспрабавала прадэманстраваць улётку з тэкстам «Свабоду палітвязням», але «ціхары» вырвалі яе.

На плошчы ў месцы правядзення акцыі агулам знаходзіцца каля 100 чалавек, разам з журналістамі і міліцыянтамі. Удзельнікаў каля двух дзясяткаў. З імі размаўляе Ігар Яўсееў.

18.55

Як паведамляе карэспандэнт «НН», на дадзены момант на Кастрычніцкай плошчы сабралася некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў прэсы. Заўважаныя і «ціхары», у дварах стаяць міліцэйскія аўтобусы. Доступ на плошчу вольны. Удзельнікаў акцыі ад простых мінакоў адрозніць пакуль складана.

* * *

21 кастрычніка ў Мінску актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейскай Беларусі» запланаваная акцыя салідарнасці з палітзняволенымі. Яна павінна прайсці на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

У пятніцу ў Мінску адбыліся прэвентыўныя затрыманні патэнцыйных удзельнікаў мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?