Блогеры-сталіністы хочуць размясціць на адным са сталічных аўтобусаў ці тралейбусаў партрэт Іосіфа Сталіна. Арганізатары плануюць, што так званы сталінобус будзе курсіраваць па вуліцах Мінска, пачынаючы з 7 лістапада. Інтэрнэт-супольнасць, якая называе сябе «Народным камісарыятам гістарычнай справядлівасці», ужо збірае грошы.

Прадстаўнікі «Камісарыята» сцвярджаюць, што не маюць ніякага дачынення ні да адной палітычнай сілы ці партыі, а хочуць данесці сваю пазіцыю. Яна выказана на старонцы аднаго з галоўных арганізатараў «Аўтобуса перамогі»: «Мы хочам падтрымаць і аднавіць гістарычную памяць і гістарычную справядлівасць. Наша акцыя — гэта акцыя грамадзянскай супольнасці».

Сталіністы сцвярджаюць, што ўжо сабралі каля 30 мільёнаў беларускіх рублёў у эквіваленце.
Гэтага магло б хапіць, каб аплаціць больш за дзён «катання» аўтобуса з рэкламай.
Пакуль невядома, ці пройдзе праект узгадненне з адміністрацыяй горада.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?