Беларускія рублі былі ўведзеныя ў 1992 г. , за амаль ужо два дзесяцігоддзі перажылі дзве дэнамінацыі (1994 у 10 разоў) і ў 2000 г. (у 1000 разоў). Каб не тыя дэнамінацыі, то зараз бы курс беларускага рубля за амерыканскага даляра склаў бы 86 млн 800 тыс. рублёў, а так «амаль прыстойныя» — на фоне Зімбабвэ — 8 660 рублёў.

У пачатку 1990-х у Беларусі і Расіі была імклівая гіперінфляцыя, і рубель, як былы савецкі, так і новы беларускі імкліва абясцэньваўся.

У пачатку 1992 г. даляр куплялі за 130 савецкіх (13 беларускіх па намінале).

У сакавіку 1993 г. курс беларускага рубля складаў ужо 900 рублёў, 30 чэрвеня 1993 г. — 1 950 руб, 29 чэрвеня 1993 г. — 3 900,

у канцы 1993 г. ужо 6 980 руб за даляр.

За 1993 г. беларускі рубель патаннеў у адносінах да замежных валют у 17 разоў.

Лукашэнка прыняў краіну з курсам 27 960 рублёў за даляр.

Па вялікім рахунку,

ён мала памяняў эканамічную палітыку. Арыентацыя на расійскі рынак, кантроль дзяржавы над грамадствам, татальная перавага дзяржаўнай уласнасці — усё гэта засталося. Касцяк урада склала ранейшая камуністычная наменклатура. І нават у 2010 годзе прэм’ерам усё яшчэ быў прызначаны першы віцэ-прэм’ер урада Кебіча Міхаіл Мясніковіч.
Таму захавалася і інфляцыйная мадэль, пры якіх тэмпы «росту» дасягаліся за кошт пастаяннага абясцэньвання даходаў і ашчаджэнняў грамадзян. Пры такой мадэлі багацце аказвалася ў руках тых, хто мае доступ да матэрыяльных рэсурсаў і хто размяркоўвае валюту й нерухомасць. У самым пройгрышным жа становішчы аказваўся сярэдні слой, найманыя работнікі і пенсіянеры — тыя, хто меў у руках заробленыя грошы, а не нафту, цэмент, грузавікі ці дамы.

20 жніўня 1994 г. была праведзена дэнамінацыя (у 10 разоў), а праз тыдзень, пасля чарговага вітка інфляцыі, курс даляра быў зафіксаваны на адзнацы

3 800 рублёў.

У канцы 1994 г. курс даляра складаў ужо 10 600.

На сайце Нацбанка статыстыка вядзецца ад 1996 г.

Такім чынам на 1 лютага 1996 г. афіцыйны (не чорны!) курс бел. рубля складаў 11 500 рублёў,
на 1 студзеня 1997 г. — 15 500, на 1 студзеня 1998 г. — 30 740.
Затым пайшоў імклівы абвал, выкліканы тым, што эканоміка краіны была завязана на расійскі рынак, а ў Расіі здарыўся дэфолт, і праз год, на 1 студзеня 1999 г., курс рубля ўжо быў 107 тыс. за адзінку амерыканскай валюты.
Прычым мяжа ў 100 тыс. рублёў (1 000 000 без уліку дэнамінацыі 1994 г.) была пераадолена 17 снежня 1998 г. Трэба ўлічваць, што дзеля прыгажосці і справаздачнасці (толькі-толькі нараджаўся міф пра ўнікальны беларускі эканамічны цуд), афіцыйны курс даляра быў ніжэйшы за рыначны ў 2–2,5 разу).
Так, на чорным рынку курс даляра ў студзені 1999 г. быў 255 тыс. рублёў

Падаў рубель і потым, у тым ліку і афіцыйны курс.

На 31 снежня 1999 г. яго афіцыйны курс да даляра склаў 320 000 (чорны рынак больш чым удвая вышэй),

а на наступны дзень была праведзена дэнамінацыя,

і курс цяпер склаў 320 рублёў за першага прэзідэнта ЗША.

За наступны, 2000 г., рубель патаннеў амаль у чатыры разы. У новае стагоддзе (тысячагоддзе, дзесяцігоддзе) мы крочылі з курсам

1 180 рублёў за даляр. На 1 студзеня 2002 г. — 1 580, на 1 студзеня 2003 г. — 1 920 руб, на 1 студзеня 2004 г. — 2 156. Чатыры гады курс блізкі да 2 150 пратрымаўся. На 1 студзеня 2005 г. курс даляра быў 2 170, 1 студзеня 2006 г. — 2 152, 1 студзеня 2007 г. — 2140, 1 студзеня 2008 г. — 2 150.

У 2009 г. Беларусь крочыла з курсам даляра 2 200 рублёў, а наступны дзень здарылася дэвальвацыя на 20%, і курс даляра вырас да 2 650 рублёў.

Потым было адноснае зацішша. На 1 студзеня 2010 г. афіцыйны курс даляра склаў 2 859 рублёў,

на 1 студзеня 2011 г. — 3 000 рублёў, ну, а потым аднавіўся палёт у бездань.
Ад красавіка ўсталяваліся два курсы: чорны і афіцыйны.
Першая афіцыйная дэвальвацыя была праведзена 24 мая 2011 г. (56%),
калі курс усталявалі на ўзроўні 4 930 рублеў, але гэта не насыціла абменнікі валютай, а чорны рынак даваў да 6 тыс. за даляр.

У кастрычніку 2011 г. афіцыйны курс амерыканскага даляра дайшоў да 5765 рублёў (12 кастрычніка), а 20 кастрычніка была праведзеная другая ў гэтым годзе афіцыйная дэвальвацыя беларускага рубля, яго значэнне было ўстаноўлена на ўзроўні 8 680 рублёў за даляр (на наступны дзень рубель патаннеў на 20 рублёў — 8 660).

Такім чынам, за часамі Лукашэнкі рубель абясцэніўся агулам у 3 100 разоў.

Як і ў 2011 г. у чатыры разы ён абвальваўся ў 2000 г. Найбольшымі тэмпамі таннеў у 1990-я гады, зараз мы вярнуліся ў сітуацыю дзесяцігадовай даўніны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?