У Беларусі зноў даражэе цукар. У адпаведнасці з пастановай Міністэрства эканомікі №171 ад 22 кастрычніка, лімітавая максімальная рознічная цана на цукар-пясок, расфасаваны ў спажывецкую ўпакоўку вагой ад 500 г да 1 кг, складзе 7 тыс. рублёў за кілаграм. Рост складзе амаль 17%.

Згодна з пастановай юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць аб’екты аптовага, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання, павінны правесці па стане на 24 кастрычніка пераацэнку рэшткаў цукру ў адпаведнасці са змяненнямі, прадугледжанымі пастановай, з аднясеннем розніцы ад пераацэнкі рэшткаў прадукцыі згодна з беларускім заканадаўствам.

Пастанова ўступае ў сілу 24 кастрычніка.

***

Гэта ўжо пятае павышэнне цэны на цукар сёлета: у студзені і лютым ён падаражэў на 10%, у траўні — амаль на 40%, у верасні — на 20%.

У сувязі з чуткамі пра падвышэнне цаны на цукар вясной-летам назіраўся ажыятажны попыт на гэты прадукт. Улады абяцалі, што цукар не будзе даражаць да пачатку перапрацоўкі новага ўраджаю цукровых буракоў, масавая ўборка якой пачалася ў верасні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?