У цэнтры Масквы на Пакроўскім бульвары выяўлены элітны прытон.

Прастытутак з Беларусі, якія там працавалі, у бліжэйшы час дэпартуюць на радзіму. Паліцыя шукае гаспадара прытона.

Для аказання інтым-паслуг гаспадар прытона арандаваў велізарную 8-пакаёвую кватэру ў адным з дамоў на Пакроўскім бульвары.

Пры затрыманні ў кватэры знайшлі толькі семярых дзяўчат і прыбіральшчыцу. Усе прастытуткі выявіліся грамадзянкамі Беларусі.

Калі паліцэйскія ўварваліся ў кватэру, дзяўчыны былі распранутыя ці хадзілі толькі ў споднім. Пры з’яўленні няпрошаных гасцей яны накінулі на сябе першае, што трапілася пад руку.

На пытанні паліцыянтаў, што робяць у кватэры, прадстаўніцы старажытнай прафесіі адказвалі па-рознаму: адны прыйшлі на сумоўе, іншыя паспаць, некаторыя — «проста здымалі пакой».

Каб вывесці іх на чыстую ваду, адразу двум супрацоўнікам паліцыі прыйшлося праводзіць «кантрольную закупку», — кажуць праваахоўнікі.

Гаспадара прытона аператыўнікам пакуль устанавіць не ўдалося. Па факце арганізацыі інтым-паслуг распачатая крымінальная справа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?