Васьміразовыя, football.by

Васьміразовыя, football.by

Сёння, 23 кастрычніка, прайшлі матчы 29-га тура чэмпіянату краіны па футболе.

Барысаўскі БАТЭ выйграў у Барысаве ў жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» 4:2 (1:0 — Скавыш (3), 2:0 — Брэсан (10). 2:1 — Салавей (34), 3:1 — М.Валадзько (41). 4:1 — Брэсан (59). 4:2 — Салавей (73)

і датэрмінова заваяваў залатыя медалі чэмпіянату.

Прычым БАТЭ стаў чэмпіёнам шосты раз запар (2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011), БАТЭ быў таксама чэмпіёнам у 1999 г. і 2002 г.

Трэба сказаць, што прэса, як высветлілася, паказала няведанне рэгламенту, палічыўшы, што БАТЭ можа стаць чэмпіёнам у лепшым выпадку ў наступным туры.

Віктар Ганчарэнка, які чацверты раз запар прывёў сам каманду да чэмпіёнства, на пасляматчавай прэс-канферэнцыі са скрухай заўважыў:

«Больш за ўсё мяне хвалюе, што мала прэсы тут, ільвіная доля журналістаў, напэўна, не ведала што мы сёння чэмпіёнам можам стаць.

Каманда стала чэмпіёнам краіны, а няма ніводнай тэлекамеры»,
 — цытуе словы галоўкама барысаўскага клуба football.by.

Мінскае «Дынама», якое сем разоў заваёўвала золата, па апошняй дадзенай хвіліне вырвала ў Кунцаўшчыне перамогу над «Шахцёрам» — 3:2. На 5-й дададзенай хвіліне другога тайма «Дынама» пры ліку 2:2 за метр ад штрафной атрымала права на стандарт. Ледэсма трапіў у сценку, а на дабіванне паспеў Мантаруп — 3:2. «Шахцёру», каб захаваць тэарэтычныя шанцы на 1-е месца, патрэбна было толькі перамагаць.

Іншыя вынікі: «Нёман» — «Гомель» — 2:2, «Віцебск» — «Мінск» — 1:0, «Дынама» Брэст — «Нафтан» — 0:1, «Дняпро» — «Белшына» — 0:0.

Пасля 29-ці тураў:

БАТЭ — 61, Шахцёр — 49, Гомель — 47, Дынама Мінск — 46, Белшына — 39, Нафтан — 37, Тарпеда — 34, Дынама Брэст — 33, Нёман — 32, Віцебск — 31, Мінск — 30, Дняпро — 22.

«Шахцёр» можа дагнаць БАТЭ, але пры роўнасці ачкоў будзе ўлічвацца баланс асабістых сустрэчаў, а ён на карысць БАТЭ (2:0, 2:2, 0:0).

Матчы 30-га тура пройдуць 30 кастрычніка, апроч гульні «Віцебск» — БАТЭ, вынесенай на 27 кастрычніка.

У чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе бяруць удзел 12 камандаў, што гуляюць між сабой у 3 колы (33 туры). Апошні тур пройдзе 27 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?