Sportal.bg

Sportal.bg

Вядомы іспанскі спявак Энрыке Іглесіяс распавёў пра новыя інтымныя падрабязнасці яго сумеснага жыцця з былой расійскай тэнісісткай Аннай Курнікавай. Па словах поп-зоркі, у іх у спальні ёсць відэакамера. Зразумела, знаходзіцца яна там дзеля патрэбы — закаханыя з задавальненнем здымаюць хатняе порна. І не для продажу за шалёныя грошы, а для сябе. Так бы мовіць, на памяць.

«Я лічу, што ў кожнай шлюбнай пары ў спальні павінна быць відэакамера, — кажа Іглесіяс. — Уяўляеце, як класна вярнуцца на некалькі гадоў назад, паглядзець, як добра вам было разам у маладосці!»

«Не баімся мы, што нашы фільмы могуць патрапіць у інтэрнэт? Вядома, нельга сцвярджаць на 100%, што гэтага не адбудзецца, — працягнуў спявак. — Але, магу сказаць, што нашы запісы захоўваюцца ў спецыяльным сейфе. Цяпер ён перапоўнены, і нам прыйдзецца купіць яшчэ адно сховішча».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?