24 кастрычніка на сайце ГУУС Мінгарвыканкама размешчаны відэазварот да арганізатараў несанкцыянаваных акцый і іх патэнцыяльных удзельнікаў намесніка начальніка ГУУС — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Ігара Яўсеева.

Ён заявіў, што «тыя, хто заклікае да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях, і іх удзельнікі будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці, а ў выключных выпадках, дзе ёсць дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, — крымінальнай адказнасці».

У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях парушальнікам пагражае штраф або адміністрацыйны арышт. Крымінальны кодэкс за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Паводле слоў Яўсеева,

«мінская міліцыя нацэлена на спыненне несанкцыянаваных акцый і гатова выканаць свае службовыя абавязкі».

Намеснік начальніка ГУУС нагадаў, што ў сталіцы вызначаны месцы, дзе дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы, і ёсць месцы, у тым ліку Кастрычніцкая плошча, плошча Перамогі, Незалежнасці, дзе масавыя мерапрыемствы забаронены.

«Усе парушэнні намі дакументуюцца, вядзецца відэа- і аўдыёзапіс, і гэта потым з’яўляецца доказнай базай пры разглядзе адміністрацыйных правапарушэнняў», — сказаў Яўсееў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?