Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў, толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці невялікія дажджы. Месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с, днём па захадзе парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–6°С, пры праясненнях 0 — мінус 3°С, днём плюс 3–10°С.

У Мінску 25 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–4°С, днём плюс 6–8°С.

26 кастрычніка ў Беларусі пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 3–8 м/с, днём па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3°С,

пры праясненнях да мінус 5–7°С, днём плюс 5–11°С.

27 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3°С, пры праясненнях

да мінус 5–7°С, днём плюс 5–11°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?