У Гомелі, а
Ілля Міронаў, удзельнік акцыі: «Някіх лозунгаў і плакатаў мы не трымалі. Проста стаялі і расказвалі вершы і анекдоты. Мы стаялі ў атачэнні міліцыянтаў і людзей у цывільным. Усіх нас здымаў на відэа аператар без апазнавальных знакаў».
Грамадскі актывіст Васіль Такарэнка паведаміў, што яны выклікалі ў сквер службу міліцыі 102, каб разабрацца, хто «літаральна тыкае мінакам у твар апаратурай, здымаючы ўсіх на відэа».
Ля помніка беларускаму асветніку гучалі таксама беларускія вершы пра лоўлю на малька добрага шчупака. Была тут і прытча пра тое, што, «калі Бог раздаваў людзям розум, беларусы стаялі на аўтазапраўках у чарзе па паліва».
Хапуну сёння не было. Пасля дэкламавання вершаў і анекдотаў удзельнікі акцыі спакойна разышліся.