Вертыкаль мае права набываць канфіскат за паўцаны.

Вертыкаль мае права набываць канфіскат за паўцаны.

Для продажу «сваім» выбіраюць якасныя аўтамабілі.

Для продажу «сваім» выбіраюць якасныя аўтамабілі.

Можна азнаёміцца з прайс-лістом. Але фізічным асобам — толькі азнаёміцца.

Можна азнаёміцца з прайс-лістом. Але фізічным асобам — толькі азнаёміцца.

Такіх аўто чыноўнікам не трэба.

Такіх аўто чыноўнікам не трэба.

Ва Уруччы, на ўскрайку Мінска, фактычна ў лесе схавалася аўтастаянка, дзе прадаюцца канфіскаваныя аўто. Стаянка дзеліцца на дзве часткі. На першай сабрана аўталамачча. А вось у другой частцы стаяць зайздросныя аўто: чорныя «бумеры» Х5, «аўдзюхі» ды «вольвы». «Транспартныя сродкі для далейшых прапаноў у адпаведнасці з заяўкамі дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый»,
— здзіўлена чытаю, пераводзячы вочы са слоў «дзяржаўныя органы» на шыкоўныя «бумеры», і кіруюся да спецыялістаў па продажы.

— А вось гэтыя машыны, якія нібыта для…

— Не нібыта, а — для!

— Калі гэтыя машыны доўга пастаяць і ніхто з «для» імі не зацікавіцца, яны могуць быць выстаўленыя на продаж для простых людзей?

— Такое не часта здараецца, але бывае, што яны пераходзяць у свабодны продаж.

— А як гэты момант можна злавіць?

— Чакаць, хадзіць, глядзець, бо мы і самі не ведаем, калі гэта адбудзецца. Гэта рашэнне прымаецца ў вышэйстаячай арганізацыі.

— А паколькі вы належыце Упраўленню справамі, то гэта адтуль ідзе?

— Ну, груба кажучы — так.

— А кошт мяняецца, калі машына пераходзіць адтуль сюды?

— Калі машыны выходзяць адтуль, то цэны, у прынцыпе, застаюцца тыя ж. Дарэчы, тыя машыны, якія даўно стаяць, на іх цэны ўжо памяняліся — ацэненыя яны былі па іншым курсе еўра і зараз «даацанілі» да рэальнага курса. У два разы машыны, фактычна, даражэйшыя сталі. Ацэньваюцца яны ацэншчыкам-экспертам у еўра, але ўсё адно пералічваюцца паводле фактычнага курсу.

Цэны на аўто за двайным плотам вісяць навідавоку. Да прыкладу, BMW X5 2008 года сёння каштуе 254 мільёны 545 тысяч 200 рублёў. Паводле цяперашняга курса Нацбанка атрымліваецца, што гэтае аўто абыйдзецца дзяржустанове ў 21 400 еўра. Дарэчы, дакладна такі ж «бумер» на рынку каштуе каля 40 тысяч еўра, піша карэспандэнт Еўрарадыё.

Застаецца пытанне, навошта такія машыны чыноўнікам дзяржорганаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?