АЭП не пазбегнуць адкрытай канкурэнцыі і процідзеяння.
Такі пункт гледжання выказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй мажыліса парламента Казахстана Уралам Мухамеджанавым.
"У нас адкрываюцца каласальныя магчымасці з пачаткам работы Адзінай эканамічнай прасторы.
Вядома ж, будуць складанасці і цяжкасці, нам не пазбегнуць і крытыкі, яна ўжо з'явілася, не пазбегнуць адкрытай канкурэнцыі, процідзеяння, гэта зразумела, але мы поўныя рашучасці прайсці гэты шлях дастойна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Казахстану за падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне. Ён падкрэсліў, што ў дзвюх краін няма разыходжанняў па пазіцыях міжнароднага парадку дня.

"Мы самыя блізкія дзяржавы ў гэтым свеце, Беларусь, Расія і Казахстан, якія вырашылі кінуць выклік часу і стварыць моцную эканамічную інтэграцыйную структуру, - падкрэсліў ён. -

Многае ў нас ўжо атрымалася, нават не толькі ў арганізацыйным плане, але і ў практычным".

Гаворачы аб АЭП, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта вельмі моцнае аб'яднанне, і роля Казахстана ў ім вялікая. Значную работу ў плане стварэння нарматыўнай базы правялі казахстанскія парламентарыі. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў вялікую ролю прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў стварэнні АЭП і перадаў яму цёплыя словы прывітання.

"Што датычыцца беларуска-казахстанскіх адносін, мы вызначыліся па дзясятках праектаў, якія мы рэалізуем. Яны абсалютна рэальныя і знаходзяцца пад кантролем. Мы нармальна рухаемся наперад у іх ажыццяўленні. У нас ёсць чаму павучыцца адзін у аднаго, мы тут не канкурэнты, нашы эканомікі ўзаемадапаўняльныя", - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?