Нацыянальны банк высока ацэньвае выдзяленне Беларусі крэдыту ў 1 млрд. долараў «Ашчадбанкам» Расіі, заявіў на прэс-канферэнцыі 25 кастрычніка намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў.

«Перспектывы заключэння кантракта дастаткова высокія. Тэрміны, працэнтныя стаўкі — гэта ўсё будзе вядома, калі пагадненне будзе падпісана. Гэта больш карэктная пазіцыя Нацбанка, чым анансаваць і не выконваць», — сказаў Дубкоў.

Старшыня праўлення «БПС-Ашчадбанка» Васіль Мацюшэўскі заявіў, што перамовы ідуць «вельмі паспяхова». «Гэта цікавы прыём, улічваючы няпростую сітуацыю на фінансавых рынках», — сказаў ён.

Мацюшэўскі падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў найхутчэйшай рэалізацыі гэтага праекта. «Зараз ідзе няпросты працэс юрыдычнага структуравання здзелкі. Заключэнне кантракта звязана з цэлым шэрагам юрыдычных пытанняў», — зазначыў кіраўнік банка.

.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?