Менавіта такім чынам палітык збіраецца вярнуць сабе пашпарт, канфіскаваны следчымі падчас арышту ўначы 19 снежня.
Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі праходзіў абвінавачаным па справе аб так званых масавых беспарадках у Мінску пасля снежаньскіх выбараў прэзідэнта. У жніўні справу супраць палітыка следчыя вымушаныя былі закрыць, але пашпарт лідару АГП да гэтага часу так і не вярнулі, не тлумачачы прычынаў.
Больш за тое, у парушэнне Закону аб зваротах грамадзянаў, следчыя нават не адказваюць на афіцыйныя запыты Лябедзькі адносна лёсу свайго галоўнага дакумента. У сувязі з гэтым палітык мае намер накіраваць скаргу ў суд.
— Улічваючы, што КДБ проста ігнаруе мае звароты, як грамадзяніна РБ у гэтую інстанцыю. Я ўсё ж такі прыняў рашэнне звяртацца туды, што называецца, судовай сістэмай. Першым крокам будзе зварот да Лукашэнкі, бо старшыня КДБ прызначаецца ім і непасрэдна падпарадкоўваецца яму. Калі і ён не ў стане вырашыць гэтае пытанне — пытанне выканання Канстытуцыі — тады звяртаюся у суд.
У сувязі з адсутнасцю пашпарта, па словах палітыка, ён фактычна быў пазбаўлены легальнай магчымасці выязджаць за межы краіны, а таксама абараняць свае правы ў дзяржаўных органах у самой Беларусі.
Нагадаем, што