Персанальныя дадзеныя 1600000 абанентаў МТС у Башкірыі і Санкт-Пецярбургу размешчаны ў інтэрнэце без ведама іх уладальнікаў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (Раскамнагляд) патрабуе закрыць сайт, які апублікаваў базу дадзеных, у якой змяшчаюцца імёны, прозвішчы і тэлефоны карыстальнікаў МТС, а часам іх адрасы і пашпартныя дадзеныя.

Пацярпелі кліенты МТС у Санкт-Пецярбургу і Башкірыі, якія маюць тэлефонныя нумары з кодамі 917 і 911.

У аўторак Раскамнагляд заявіў, што будзе дамагацца закрыцця сайта. Па звестках ведамства, zhiltsy.net з’яўляецца «люстэркам» сайта zhiltsy.ru, які на сапраўдны момант не функцыянуе.

Раскамнагляд мае намер альбо звернуцца ў суд, патрабуючы прызнаць дзейнасць сайта незаконнай, альбо да ўпаўнаважанага органа па абароне правоў суб’ектаў персанальных дадзеных краіны, дзе зарэгістраваны сайт. Аднак дзе менавіта ён зарэгістраваны, улады не ведаюць.

Па стане на 31 жніўня 2011 года агульная колькасць абанентаў МТС склала 101,4 млн, больш за 70 мільёнаў з якіх пражываюць у Расіі. У Беларусі — каля 4,8 млн. абанентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?