Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Маладзечанскага РАУС у дачыненні да дырэктара аднаго з ТАА Магілёва распачата крымінальная справа на падставе ч. 4 арт. 210 КК Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры).

Падчас падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2011» унітарнае прадпрыемства «Камунальнік», што ўваходзіць у структуру Мінскай абласной ЖКГ, заключыла дагаворы з гэтым ТАА на 5,67 млрд. рублёў і ў якасці авансу за выкананне работ пералічыла больш як 1 млрд. рублёў. Буйны кантракт прыцягнуў увагу праваахоўных органаў.

Падчас праверкі было ўстаноўлена, што магілёўскае ТАА не мела ў сваім штаце рабочых належнай кваліфікацыі і не валодала адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. На падставе прадстаўлення Маладзечанскага РАУС дагаворы былі скасаваныя.

Як паведамілі ва УБЭЗ УУС Мінаблвыканкама, дырэктар ТАА абвінавачваецца ў крадзяжы 168 млн. рублёў, пералічаных УП «Камунальнік» у якасці авансу. Апрача таго, магілёўскае ТАА мае запазычанасць перад «Камунальнікам» у 600 млн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?