У аўторак на світанку ў Лівіі быў пахаваны Муамар Кадафі. Фотаздымкі нежывога былога кіраўніка Лівіі 20 кастрычніка абляцелі ўвесь свет.

У інтэрнэце і па тэлебачанні неаднаразова круцілі апошнія хвіліны жыцця Муамара Кадафі з вядомай просьбай — «Харам» (грэх). Вядомы дыктатар, чалавек, які праславіўся дзясяткамі незаконных і, па сутнасці, грэшных справаў, паўстаў перад светам звычайным спалоханым старым чалавекам, які прасіў паратунку. Так для Муамара Кадафі скончылася 42-гадовае кіраванне Лівіяй.

Ці закранулі звычайных беларусаў гэтыя сусветныя навіны? Што думаюць мінчукі пра лівійскую рэвалюцыю? Ці шкадуюць забітага дыктатара, які пры жыцці сябраваў з Лукашэнкам і нават наведваўся ў Мінск? Ці ўсё ж такі, беларусы раздзяляюць радасць лівійскага народа, які пазбавіўся дыктатара?

А таксама, ці магчыма нешта падобнае ў Беларусі, на думку жыхароў сталіцы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?