Tut.by выставіў інтэрв’ю з Лявонам Вольскім без цэнзуры. Нагадаем, што выступ Вольскага, які прэзентаваў у жывым эфіры Tut.by сваю кнігу «Міларусь», падчас спявання адной з песень праекта «Саўка ды Грышка» эфір быў перапынены, што выклікала вялікае абмеркаванне ў Інтэрнэце.

З тэкстам і запісам можна азнаёміцца тут.

Позна ноччу Tut.by змясціў на сваім сайце афіцыйныя тлумачэнні ўчорашняга інцыдэнту.

«Прэзентацыя праходзіла ў форме міні-канцэрту, падчас якога музыка выканаў свае вядомыя песні 90-х гадоў. Таму з’яўленне ў эфіры «Маналога Саўкі» з адносна новага сатырычнага праекта «Саўка ды Грышка» стала нечаканасцю… Ва ўсіх на слыху цяпер скандал з выклікам у пракуратуру Сяргея Міхалка.

Пачуўшы ў жывым эфіры вострую сатыру, мы задумаліся над тым, ці варта падстаўляць Лявона Вольскага і не варта рызыкаваць»,
 — тлумачыць генеральны дырэктар партала Юрый Зісер.

«Таму кіраўніцтва і рэдакцыя партала вырашылі прыпыніць трансляцыю, але працягнуць запіс, каб, пракансультаваўшыся з юрыстам, вырашыць, ці не супярэчыць яна дзеючаму заканадаўству», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

«Менавіта гэтае прыпыненне эфіру расцанілі як цэнзуру. Паколькі, як высветлілася, аўтар у абароне не мае патрэбы

мы прынялі рашэнне выкласці перадачу без купюраў.
Тым больш што на Tut.by вельмі паважліва ставяцца і да самога музыкі, і да яго творчасці. Менавіта на нашым партале нядаўна быў прадстаўлены сумесны відэапраект Лявона Вольскага і Ганны Хітрык «Вера, Надзея, Любоў», альбом «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх класікаў. Так што асвятленне гэтай сітуацыі, якая не варта выедзенага яйка, у анлайн-выданнях выклікала ў нас здзіўленне».

«Пасля адабрэння юрыстам нашумелы ролік знайшоў сваё месца на партале, — зазначае Tut.by. — І таму, што прааналізаваўшы, у ім не знайшлі нічога таго, што супярэчыць заканадаўству».

Далей у сваім рэлізе Тутбай называе некаторыя вэб-сайты «незалежнымі» ў двукоссях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?