globus.tut.by

globus.tut.by

Недастачу на рахунку выявіў старшыня фонду Іван Пячынскі. Ён давяраў супрацоўніцы банка і не заўсёды правяраў лічбы, запісаныя ў бланку пераводу грошай з рэальнымі сумамі, якія людзі ахвяравалі на аднаўленне помніка архітэктуры. Спадар Пячынскі кажа, што махлярства працягвалася некалькі год. Зараз ідзе следства, ужо праводзілася вочная стаўка, супрацоўніца банку прызнала сваю віну.

Намесніца старшыні Навагрудскага аддзялення «Белаграпрамбанка» Яніна Новік адмовілася назваць суму, якая не дайшла да рахунку дабрачыннага фонду, аднак адзначыла, што, пакуль ідзе следства, супрацоўніца адхіленая ад працы ў банку.

* * *

Дабрачынны фонд «Любчанскі замак» заснаваны ў 2003 годзе па ініцыятыве мясцовых жыхароў і выхадцаў з мястэчка Любча. Асноўнымі мэтамі фонда з’яўляюцца спрыянне кансервацыі, рэстаўрацыі і прыстасаванню помніка архітэктуры XVI–XX стст. — замка ў Любчы і палаца-паркавага ансамбля, а таксама папулярызацыя гістарычных, архітэктурных, археалагічных і мастацкіх каштоўнасцяў Любчанскага замка і мястэчка Любча.

Дзейнасць фонду падтрымалі Міністэрства культуры, Навагрудскі райвыканкам, Любчанскі пасялковы савет, Інстытут гісторыі Акадэміі навук, ТАА «Татат», ААТ «Прыёрбанк», ЗП «Вэлком», ТАА «Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый», а таксама шматлікія маладзёжныя грамадскія аб’яднанні, валанцёры і грамадзяне, якія штогод дабраахвотна прымаюць удзел у аднаўленчых і рэстаўрацыйных працах на Любчанскім замку.

За час існавання фонду адрэстаўравана Кутняя вежа замка (пач. XVII ст.) з поўным аднаўленнем фахверкавай прыбудовы, вядуцца работы па рэстаўрацыі інтэр’ераў вежы, адноўлены на вышыню 1 м абарончы мур паміж дзвюма захаванымі вежамі — Брамнай і Кутняй, заменена пакрыццё даху Брамнай вежы, распачаты новыя археалагічныя даследаванні замка, добраўпарадкавана тэрыторыя замчышча і парка, закансервавана для наступнай рэстаўрацыі паркавая брама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?