26 кастрычніка ў Баранавічах побач з газаразмеркавальным пунктам загарэлася аўто.
26 кастрычніка ў Баранавічах побач з газаразмеркавальным пунктам загарэлася аўто.
Машына загарэлася пасля таго, як яе гаспадар завёў матор. Спробы мужчыны самастойна справіцца з узгараннем пры дапамозе вогнетушыцеля былі беспаспяховымі.
Паколькі аўтамабіль быў прыпаркаваны ў ахоўнай зоне газаразмеркавальнага пункта, агонь хутка перакінуўся на гэты будынак.
Тушыць пажар выехалі два аварыйна-выратавальных аўтамабіля Баранавіцкага МНС.
«Калі б ратавальнікі не прыехалі так хутка, мог бы адбыцца выбух газу, пацярпелі б людзі, — растлумачылі ў МПУ «Баранавічыміжрайгаз». — Аўтааматарам варта нагадаць, што ахоўная зона газаразмеркавальных пунктаў — 10 метраў, і бліжэй гэтай адлегласці паркаваць аўтамабілі нельга».
Агнём быў амаль цалкам знішчаны салон аўтамабіля, пашкоджана лакафарбавае пакрыццё, пацярпеў таксама будынак газаразмеркавальнага пункта. Абсталяванне пашкоджана не было. Прычына ўзгарання аўтамабіля высвятляецца.