Зараз найлепшы час для таго, каб правесці вакцынацыю супраць грыпу, заявіў галоўны санітарны ўрач Мінска Іван Вайтовіч 26 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Зараз мы ўжо на фінальнай стадыі кампаніі вакцынацыі — ужо вакцынаваны 25% жыхароў горада. Нагадаю, што ў адпаведнасці з рашэннем міністра аховы здароўя сёлета неабходна вакцынаваць 30% насельніцтва рэспублікі. Зараз мы практычна завяршылі вакцынацыю груп рызыкі са сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў», — зазначыў ён.

Паводле слоў Вайтовіча, у краіне праводзіцца актыўная праца з арганізацыямі, прадпрыемствамі і насельніцтвам па прапанове вакцынацыі.

«Вакцына ёсць у кожнай паліклініцы, можна прыйсці па месцы жыхарства і зрабіць прышчэпку»,
 — дадаў галоўны санітарны ўрач.

«Кошт вакцынацыі вар’юецца ад 60 да 80 тысяч рублёў, у камерцыйных медыцынскіх цэнтрах гэта крыху даражэй», — зазначыла падчас прэс-канферэнцыі загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка. На яе думку, у параўнанні з коштам прафілактыка грыпу і яго лячэння гэта прымальная сума.

«Паводле заключэння СААЗ, склад штамаў вірусаў грыпу, якія будуць цыркуляваць сёлета, не адрозніваецца ад мінулага года. Усе вакцыны, якія прысутнічаюць на рынку, утрымліваюць менавіта гэтыя варыянты вірусаў», — зазначыла Фісенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?