У Беларусі з 1 лістапада павялічваюцца стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю, піва, тытунёвыя вырабы і дызельнае паліва. Адпаведнае рашэнне ўтрымоўваецца ва ўказе кіраўніка дзяржавы № 489 ад 25 кастрычніка 2011 года.

Так, акцыз на алкагольную прадукцыю з доляй этылавага спірту ад 7%, а таксама каньяк, брэндзі, кальвадос павялічаны на 33,3% да 40 тысяч рублёў у разліку на 1 літр бязводнага (100%) этылавага спірту ў гатовай прадукцыі.

На пладовыя віны стаўка акцыза павялічана ў 2–2,1 разу, на віны вінаградныя арыгінальныя на 40%.

Стаўка акцыза на піва павялічана на траціну.
Для напоя з доляй спірту ад 0,5 ад 7% яна складзе 1 330 рублёў за 1 літр гатовай прадукцыі, для напоя з доляй спірту звыш 7% акцыз будзе каштаваць 2 670 рублёў.

Акцыз на слабаалкагольныя напоі з доляй спірту 1,2–7% усталяваны ў памеры 60 тыс. рублёў (на 9% больш), слабаалкагольныя натуральныя напоі — 24 270 рублёў (на 33,3% больш).

На цыгарэты з фільтрам, рознічны кошт якіх складае да 3 000 рублёў за пачак, стаўка акцыза павялічана на 11% да 17 000 за 1 тысячу штук, ад 3 да 6 тыс. — на 12,5% да 45 тыс., пры кошце больш за 6 тыс. за пачак — на 8,3% да 65 тыс. рублёў.

Указам таксама ў 2,9 разу павялічаны акцыз на дызельнае паліва — да 676 260 рублёў за 1 тону.

Дадзеныя стаўкі акцызаў будуць дзейнічаць з 1 лістапада па 31 снежня 2011 гады.

Раней акцызы на алкаголь і тытунёвыя вырабы былі значна павышаны з 1 верасня бягучага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?