Сёння на сайце радыё «Свабода» ў рубрыцы «Саўка ды Грышка» з’явілася новая песня Лявона Вольскага «Гасударсцвеннае ліцо».
Паводле сюжэту перадачы, яе віртуальныя героі, старыя знаёмцы ды ідэйныя апаненты Саўка ды Грышка гэтым разам трапілі ў праграму «на адным партале», аднак Аўтар яе гвалтоўна перапыніў і вярнуў герояў у віртуальную рэальнасць.
Выразна бачныя паралелі з учорашнім здарэннем у простым эфіры Tut.by-ТВ.
Нагадаем, Вольскага адключылі ад эфіру, калі ён пачаў спяваць песню пра старшыню выбарчай камісіі. Пазней адміністрацыя Tut.by выставіла інтэрв’ю з музыкам на сайт без купюраў.

«Гасударсцвеннае ліцо»:

Ну вот, мяне і легалізавалі!
Мяне прызналі на адном партале.
І дажэ аснавацелем-аццом
Я назван «гасударсцвенным ліцом».
Яны мяне з юрыстам правяралі

Лінейкай мяне доўга абмяралі
І ўзвешвалі. І вот в канцэ канцоў
Я прызнан гасударсцвенным ліцом.

А думаў я: сяджу у іспалкоме,
Не нужан нікаму, ну, Грышкі кроме…
Эй, слышыш, Грыша? Ты цяпер фантом,
А я стаў гасударсцвенным ліцом.

Вязіце мяне ў баню паскарэе!
Пускай мяне там ублажаюць феі!

Пляваць на абручальнае кальцо!
Я ж прызнан гасударсцвенным ліцом!

Давай-давай! Нясіце мне падаркі!
Курвуазье, Мартэль, Зяніт і Паркер.
В рэальнасць вы мой ваплацілі сон —
Я прызнан гасударсцвенным ліцом.

Прыдворныя, сагнулі, ну-ка, шэйкі!
Я скора стану вышэ Лукашэнкі!

Аўтар: Не, Савелій, гэтак не пойдзе. Вы зарываецеся. Я змушаны вас вярнуць у віртуальную рэчаіснасць.

Саўка: А ты хто такой? На калені!

Аўтар: Я — аўтар. Я тут галоўны. Так што… Саўка (сумна): А-а… Аўтар. А я ужэ думаў, што я — развірту… развітру… развіртуа…

Аўтар: Вось і правільна. Развітваемся, сканчаем перадачу. Саўка: Да свіданія. Грыша, ты тут? Грышка: А дзе ж мне быць? Тут я. Саўка: Ну, пайдзём, мой друг… Грышка: Пайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?