З перамогі стартавала Вікторыя Азаранка (4-е месца ў сусветным рэйтынгу) на выніковым турніры ў Стамбуле з прызавым фондам 4,9 млн. долараў ЗША.

26 кастрычніка беларуская тэнісістка за 1 гадзіну 18 хвілін абыграла аўстралійку Саманту Стосур (7) — 6:2, 6:2.

Напярэдадні Стосур перамагла яшчэ адну ўдзельніцу Белай групы Марыю Шарапаву з Расіі (2) — 6:1, 7:5.

Сёння вечарам праходзіць сустрэча Шарапавай з кітаянкай На Лі (5).

У Чырвонай групе 25 кастрычніка датчанка Каралін Вазняцкі (1) выйграла ў полькі Агнешкі Радваньскай (8) — 5:7, 6:2, 6:4, а чэшка Петра Квітава (3) — у расіянкі Веры Званаровай (6) — 6:2, 6:4.

Па выніках аднакругавога турніру (25–28 кастрычніка) дзве найлепшыя спартсменкі кожнай групы выходзяць у паўфінал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?