Адзін з самых вядомых беларускіх драматычных артыстаў Ігар Сігаў трапіў у лякарню з інфарктам. Гэтую інфармацыю карэспандэнту interfax.by пацвердзілі ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (РТБД), у трупу якога ўваходзіць акцёр.

Ігар Сігаў адчуў сябе кепска ў аўторак, у той жа дзень быў шпіталізаваны. 42-гадоваму акцёру было зроблена шунтаванне, а цяпер, на думку дактароў,

ён ужо папраўляецца і жыццю нічога не пагражае.

Але тэатру давялося тэрмінова пераглядаць афішу спектакляў на лістапад, у добрай палове якіх галоўныя ролі выконвае Сігаў:

1 лістапада, аўторак. Спектакль «Містэр Розыгрыш» заменены на «Адамавы жарты».

6 лістапада, нядзеля. Спектакль «Адэля» заменены на «Нязваны Госць».

8 лістапада, аўторак. Спектакль «Неба ў дыяментах» заменены на «Нязваны госць».

15 лістапада, аўторак. Спектакль «Каласы пад сярпом тваім» заменены на «Чарнобыльская малітва».

17 лістапада, чацвер. Спектакль «Чайка» заменены на «Палеты з анёлам».

18 лістапада, пятніца. Спектакль «Чорны квадрат» заменены на «Вандроўнікі ў Нью-Ерку».

19 лістапада, субота. Спектакль «Адвечная песня» заменены на «Адамавы жарты».

23 лістапада, серада. Спектакль «Жан і Беатрыса» заменены на «Сталіца Эраўнд».

29 лістапада, аўторак. Спектакль «Адвечная песня» заменены на «Адамавы жарты».

Ігар Сігаў не толькі з’яўляецца вядучым артыстам тэатра, але таксама актыўна здымаецца ў кіно і ўдзельнічае ў тэлевізійных праектах. Яго жыццё ў поўнай меры можна назваць насычаным.

Так, кароткаметражная карціна «Дзверы», галоўную ролю ў якой выканаў Ігар Сігаў, у 2010 г. была намінаваная на «Оскар», а Ігар Сігаў стаў першым беларускім акцёрам, які, хоць і не атрымаў галоўную ўзнагароду, але прайшоўся па чырвонай дарожцы.

А ў маі 2011 года Ігар Сігаў атрымаў званне заслужанага артыста Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?