Прэстыжны бізнэс-партал Global Property Guide стварыў рэйтынг краінаў Еўропы, у якіх найлепш інвеставаць у нерухомасць. Беларусь ў рэйтынг не ўвайшла ўвогуле, а на аналітычнай мапе краінаў Еўропы абазначана як шэрая пляма.

Вельмі красамоўнае і апісанне Беларусі, якое дае інтэрнэт-партал. Беларусь названая «найлепшым сябрам Расіі».

«Краіна ад 1994 знаходзіцца пад дыктатарскай уладай прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Прыватны бізнес практычна не існуе. У 2005 годзе ўрад зноў нацыяналізаваў шэраг прыватных кампаній. У тым самым годзе Беларусь была акрэсленая ЗША, як апошняя дыктатура Еўропы.

Урад не дазваляе замежнікам валодаць зямлёй. 90% сельскагаспадарчых зямель знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці. Прыватная ўласнасць на зямлю абмяжоўваецца адным гектарам сельгасугоддзяў і 0,25 га прысядзібнага ўчастка. Лізінг зямлі нясельскагаспадарчага прызначэння адкрыты для замежнікаў, на тэрмін да 99 гадоў», — адзначае сайт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?