Лукашэнка падчас побыту ў Вільні ў верасні 2009 г., Lrytas.lt

Лукашэнка падчас побыту ў Вільні ў верасні 2009 г., Lrytas.lt

Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае Еўрапейскаму саюзу і ЗША адмовіцца ад палітыкі санкцый і вярнуцца да поўнафарматнага ўзаемадзеяння.

«Упэўнены, даўно прыйшоў час адмовіцца ад гэтых штучных бар’ераў, замшэлых стэрэатыпаў і расчысціць шлях для поўнафарматнага ўзаемадзеяння», — заявіў А. Лукашэнка ў суботу ў Душанбэ, выступаючы ў Таджыкскім тэхнічным універсітэце.

Як адзначыў Лукашэнка, «ужываныя двайныя стандарты, спробы ціску і нейкія там санкцыі ніколі не былі і не стануць канструктыўным элементам палітыкі».

Лукашэнка заявіў, што

«ўскладненні ў адносінах з ЕС і ЗША ўзнікаюць не па нашай віне».
«Мы шчыра імкнемся да наладжвання добрасуседства і канструктыўнага ўзаемадзеяння», — сказаў ён. Паводле яго слоў, «інтарэс да дыялогу і выбудоўвання нармальных адносін у нас аб’ектыўна павінен прысутнічаць з абодвух бакоў». Пры гэтым, падкрэсліў А. Лукашэнка,
«мы не стаім з працягнутай рукой, выпрошваючы супрацоўніцтва, а мы яго прапануем».

Гаворачы аб адносінах з ЗША,

Лукашэнка адзначыў, што не Беларусь была ініцыятарам цяперашніх складанасцяў.
«Наадварот, Беларусь заўсёды была адказным партнёрам Злучаных Штатаў у барацьбе з тэрарызмам, наркатрафікам, адмываннем грошай і гандлем людзьмі», — заявіў ён. «Мы і сёння аказваем пэўнае садзейнічанне Вашынгтону ў вырашэнні вядомай вам афганскай праблемы», — адзначыў А. Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?