30 кастрычніка ў Гомелі
актывісты кампаній «Наша альтэрнатыва», «Гавары праўду», «Разам», стваранай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» зладзілі талаку. Яны прыбралі тэрыторыю, умацавалі й пафарбавалі крыжы абапал Чарнігаўскай шашы— на месцах масавых расстрэлаў падчас сталінскіх рэпрэсій.
Першы крыж быў усталяваны на
Крыж талакоўцы пафарбавалі, паклалі жывыя кветкі.
«На дадзены момант у нашай рэспубліцы
ўлады ўшаноўваюць памяць толькі тых людзей, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. А пра тысячы ахвяраў, загіблых у лагерах і расстраляных энкавэдыстамі ў лясах паблізу беларускіх гарадоў, імкнуцца ня згадваць.Але ж мы памятаем і прыходзім сюды, каб прыбраць гэтыя месцы, пакланіцца ім. Калі забываць гісторыю, то ёсьць вялікая рызыка, што яна можа паўтарыцца», — гаворыць удзельніца Талакі Наталля.
Па левы бок шашы непадалёк ад горада ўсталяваны яшчэ два пакутныя крыжы: на месцы раскопак
тры гады таму знайшлі парэшткі 70 расстраляных чалавек, і блізу балота.
Чацверты пакутны крыж, ля якога таксама пабывалі талакоўцы, знаходзіцца па правы бок шашы, у Шчакатоўскім лесе — на месцы масавых сталінскіх расстрэлаў.
Як толькі талакоўцы капнулі два разы, каб умацаваць металічнымі вугалкамі падмурак крыжа, з зямлі паказаўся чалавечы чэрап і косткі.
Эксгумацыя, праведзеная на пачатку
тут адбываліся расстрэлы палітычна нелаяльных грамадзянаў, ці, як тады казалі, «ворагаў народа». У іх ліку былі і святары.
Талакоўцы сёння наведалі і
прыбралі магілу моладзевега актывіста Андрэя Зайцава на Рандоўскіх могілках,дзесяцігоддзе з дня смерці якога будзе сёлета ў снежні. У перадсмяротнай запісцы Андрэй
напісаў, што яго давялі да самагубства супрацоўнікі гомельскай управы КДБ.